У баі (feat. Зьміцер Вайцюшкевіч) Naka (Białoruś)

Lyrics

  • Song lyrics Redakcja
Там дзесьцi на краі зямлi
Адпачываюць караблi
Тыя, што мы не збераглi
У баi

Tam dzieści na kraji ziamli
Adpačyvajuć karabli
Tyja, što my nie zbierahli
U baji

Там на абломках двух мастоў
Ужо застыла наша кроў
I зноў нам не хапiла слоў
У баi

Tam na abłomkach dvuch mastoŭ
Užo zastyła naša kroŭ
I znoŭ nam nie chapiła słoŭ
U baji

Прыпеў / Prypieŭ:

Здаецца не твая вiна
Што не пазьбежная вайна
Здаецца не твая вiна
Гэта вясна, вясна, вясна:

Zdajecca nie tvaja vina
Što nie paźbiežnaja vajna
Zdajecca nie tvaja vina
Heta viasna, viasna, viasna

На скрыжаваньнi дзьвюх дарог
Нiхто з нас зноў не перамог
Нам застаецца толькi Бог
У баi

Na skryžavańni dźviuch daroh
Nichto z nas znoŭ nie pieramoh
Nam zastajecca tolki Boh
U baji

Два не патрэбных нам крыла
Вясна пакорлiва дала
I толькi вера не прыйшла
У баi

Dva nie patrebnych nam kryła
Viasna pakorliva dała
I tolki viera nie pryjšła
U baji

Прыпеў / Prypieŭ.

У невыноснай цiшынi
Мiнаюць адзiноты днi
А нашы падзеньні з вышынi
У баi

U nievynosnaj cišyni
Minajuć adzinoty dni
A našy padzieńni z vyšyni
U baji

I на абломках двух мастоў
Калi сустрэнемся мы зноў
Я мару каб хапiла слоў
У баi

I na abłomkach dvuch mastoŭ
Kali sustreniemsia my znoŭ
Ja maru kab chapiła słoŭ
U baji

Прыпеў / Prypieŭ.

Там дзесьцi на краі зямлi
Адпачываюць караблi
Тыя, што мы…

Tam dzieści na kraji ziamli
Adpačyvajuć karabli
Tyja, što my…




Rate this interpretation
contributions:
Redakcja
Redakcja
anonim